Літоўскі беларус едзе ў Мінск з нямытай віленскай бульбай, бо гэта наша зямля!
Польскі беларус прынцыпова вучыць беларускую мову, але не памятае, навошта.
Украінскі беларус кладзе на сала палоску кумпяку і дэманстратыўна перажоўвае дзеруны.
Італьянскі беларус ненавідзіць італію, бо не любіць жэстыкуляваць, але не любіць выдзяляцца.
Французскі беларус дакарае сябе за кожную бессэнсоўна надзьмутую лягушку.
Паўночнакарэйскі беларус ціха бубніць, што "вось яшчэ, сука, адна апошняя кропля і ўсім піздзец!!!"
Рускі беларус не ўпісваецца ў мясцовую кампанію, бо не ўмее нелюбіць больш за 2 краіны адначасова.
Ізраільскі беларус не ваюе з арабамі, бо не можа знайсці лес.
Арабскі беларус гатовы ваяваць з яўрэямі, але хай яму паабяцаюць не чапаць бабу Цылю і дзядю Яшу.
У Пампеях беларус сказаў, што у нас такое кожны новы год, а пасля усё наладзіцца.
З Грэцыі беларуса дэпартавалі, бо ён працаваў.
Марсіянскі беларус абагаўляецца марсіянамі, бо любіць каб цыбулька была свойская.
У раі беларуса ненавідзяць, бо ён кажа: "так не бывае" і дэманстратыўна чакае, чым усё гэта скончыцца.
(с)
навел